Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

13.10.2023

Поздравляем наших мам!

12 кастрычніка ў дзіцячым садзе напярэдадні Дня маці выхаванцы старэйшай групы запрасілі сваіх мам на"Восеньскі кірмаш". Песні на роднай мове, танцавальныя нумары, сумесныя гульні з бацькамі, віншаванні для мам - усё гэта стварала святочны настрой і цёплую атмасферу. Нашы мамы, як заўсёды, не засталіся ўбаку і сталі актыўнымі ўдзельніцамі свята. Ждановіч Аня разам са сваёй матуляй прадавалі на кірмашы самаробныя брелкі за беларускія песні і танцы. Не абышлося без пачастункаў. Ждановіч Аня і Бельмач Аліна са сваімі мамамі падрыхтавалі пачастунак для дзяцей і гасцей свята.

Дарагія мамы, з надыходзячым святам - Днём маці! Моцнага Вам здароўя, дабрабыту ў сем'ях, любові і ўвагі вашых родных і блізкіх.