Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

05.05.23

Свята,прысвечанае Дню Перамог,i у дзiцячым саду

З мэтай фарміравання пачуцця патрыятызму, любові да сваёй Радзімы, павагі і падзякі да людзей, якія адстаялі свабоду і незалежнасць нашай краіны, у ГУДА «Дзіцячы сад №41 г.Баранавічы» прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі. На ўваходзе ў дзіцячы сад аформлена выстава творчых работ выхаванцаў, педагогаў і бацькоў. У гэтыя дні ва ўстанове праходзіць акцыя " Прачытай кнігу сам, перадай іншаму!", мэтай якой з'яўляецца прыцягненне ўвагі дзяцей і бацькоў да твораў аб Вялікай Айчыннай вайне. 5 мая ў сярэдніх і старэйшых групах прайшлі музычныя святы, прысвечаныя Дню Перамогі, дзе выхаванцы з дапамогай вершаў, песень, танцавальных кампазіцый праслаўлялі абаронцаў нашай Радзімы. На імправізаваным прывале дзеці разам з дарослымі спявалі песні ваенных гадоў, чыталі лісты з фронту, праглядалі відэафільмы пра тыя страшныя і цяжкія часы. Дзень Перамогі! Гэтае свята выклікае вельмі шмат розных пачуццяў і эмоцый: і смутак і радасць, і спачуванне. Але самае галоўнае пачуццё, з якім нашы хлопцы выходзілі з музычнай залы – пачуццё гонару за нашых дзядоў і прадзедаў, дзякуючы якім мы жывем пад мірным небам.