Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

21.06.23

МНС папярэджвае: што нельга рабіць падчас навальніцы

Навальніца - гэта не толькі прыгожа.

МНС патлумачыла правілы бяспекі ў навальніцу.


Навальніца можа лёгка стаць прычынай пажару ці гібелі чалавека. А яшчэ навальніца не прыходзіць па раскладзе, таму да небяспечнай з'явы неабходна быць гатовым загадзя.
Баранавіцкі ГРАНС нагадвае:
Знаходзячыся ў кватэры ці ў хаце ў сельскай мясцовасці: зачыніце вокны, дзверы, коміны і вентыляцыйныя адтуліны, не распальвайце печ, паколькі высокатэмпературныя газы, якія выходзяць з печкавай трубы, маюць нізкі супраціў, не размаўляйце па тэлефоне.
Падчас удараў маланкі не падыходзьце блізка да электраправодкі, маланкаадводу, вадасцёкам з дахаў, антэне, не стойце побач з вокнамі, выключыце тэлевізар, кампутар і іншыя электрабытавыя прыборы, змешчаныя ў хаце.
Калі навальніца заспела Вас у лесе, то атуліцеся на нізкарослым участку лесу. Не хавайцеся паблізу высокіх дрэў, асабліва пад хвоямі, дубамі, таполямі.
Калі Вы знаходзіліся на пляжы, выйдзіце з вады, адыдзіце ад берага і спусціцеся з узвышанага месца ў нізіну.
Знаходзячыся ў полі, пры адсутнасці хованкі не кладзяцеся на зямлю, падстаўляючы электрычнаму току ўсё сваё цела, а сядзьце на кукішкі ў лагчыне, яры ці іншым натуральным паглыбленні, абхапіўшы ногі рукамі.
Калі навальніца заспела Вас у аўтамабілі, не пакідайце яго, пры гэтым зачыніце вокны і апусціце антэну радыёпрымача. А калі Вы заспеты навальніцай на ровары ці матацыкле, спыніце рух і перачакайце навальніцу на адлегласці прыкладна 30 м ад іх.