Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

22.06.23

Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

22 чэрвеня 2023 года ў дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа ў нашай установе дашкольнай адукацыі адбылася ўрачыстае мерапрыемства для выхаванцаў старэйшых груп «У сэрцах навекі!».

Мерапрыемства пачалося з праслухоўвання гімна Рэспублікі Беларусь. Для выхаванцаў была праведзена віртуальная экскурсія ў Брэсцкую крэпасць, падчас якой дзеці даведаліся, як пачалася Вялікая Айчынная вайна, пра герояў вайны, якія адважна змагаліся за гонар і свабоду нашай любімай Радзімы. З асаблівым хваляваннем і трапятаннем глядзелі выхаванцы ўрыўкі відэафільма аб Брэсцкай крэпасці. Загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны дзецi i дарослыя ўшанавалі хвілінай маўчання.